Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Апякунскі савет

Дата: 16 августа 2017 в 00:37, Обновлено 9 февраля 2023 в 15:18

Апякунскі савет створаны для аказання садзейнічання ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі.               

Дзейнасць апякунскіх савета устаноў адукацыі рэгулюецца:

Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011

Зменамі ў Палажэнні аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі ад 25 ліпеня 2011 № 146

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 28 снежня 2016 г. № 127

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2020 г. № 60

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2022 г. № 266

     Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і могуць выкарыстоўвацца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

- удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў;

 -правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;

     Справаздача аб даходах  і расходаванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным  прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй апякунскага саветаў установы з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў. Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскіх саветаў вы можаце звярнуцца па  тэлефону “гарачай лініі”:

8017 516 21 22 - ДУА “Крупіцкі дзіцячы сад”

8017 378 40 72 – Упраўленне  па адукацыі Мінскага райвыканкама

8017 500 42 26 – Галоўнае упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

    Час працы тэлефона "гарачай лініі":

Панядзелак, аўторак 8.00-17.00; серада 11.00-20.00;

Чацвер 9.00-18.00; пятніца 8.30-17.30.

Справаздача:

за 1-4 квартал 2022 года на разліковы рахунак ДУА " Крупіцкі дзіцячы сад" грашовых сродкаў ад апякунскай нарады не паступала.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.