Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 22 февраля 2022 в 08:26, Обновлено 22 февраля 2022 в 08:49
152 просмотра

Навучанне дзяцей роднай мове, авалоданню яго багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, мы, педагогі, будзем садзейнічаць узбагачэнню прамовы выхаванцаў.
З гэтай мэтай 21 лютага у нашай дашкольнай установе прашоў дзень прыўрочаны МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ.
У працэсе сумеснай дзейнасці з выхаванцамі вырашаліся такія задачы: фарміравання ўстойлівага інтарэсу і станоўчага стаўлення да роднай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай, выхавання нацыянальнага светапогляду, развіцця элементарных навыкаў зносін на роднай мове.
Мы выкарыстоўвалі разнастайныя формы і метады ўзаемадзеяння.З выхаванцамі сярэдняй і старэйшай групе была праведенна гутарка "Нашы знакамітыя Беларускія песняры". Мы паведалі хлопцам і дзяўчынкам пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа .Пасля слухалі вершы пра лясных жыхароў яшчэ аднаго беларускага паэта Васіля Віткі. Гулялі ў Беларускія народныя гульні "Гарлачык"," Іванка", " Грушка" і інш.. Вядучага выбіралі пры дапамозе беларускай лічылкі:
Раз, два, тры, чатыры.
Ката грамаце вучылі.
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Пасля літаратурнай забавы выхаванцы малявалі адважнага пеўніка з верша Якуба Коласа "Адважныя певень".
Для павышэння кампетэнцыі бацькоў у пытаннях развіцця ў дзяцей навыкаў зносін на роднай мовы аформлена тэматычная папка "Вывучаем родную мову", "Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту».
Дзень роднай мовы прайшоў вельмі весела , хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат новага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.